ТЭТАВА. МАКЕДОНІЯ. На захадзе Македонii забiтыя два мясцовыя альбанцы, яшчэ адзiн – паранены. Іхны аўтамабiль быў абстраляны сёньня ранiцай. Як паведамiў прадстаўнiк палiцыi, нападнiкi спрабавалi абрабаваць альбанцаў. Забойства можа яшчэ болей абвастрыць сытуацыю ў краiне напярэдаднi парлямэнцкiх выбараў 15 верасьня. На мiнулым тыднi ў гэтым жа раёне былi забiтыя два палiцыянты.