Гэброн. Сёньня ізраільскія вайскоўцы застрэлілі на Заходнім беразе Ярдану 5 палестынцаў. Паводле палестынскага боку, чатыры цывільныя асобы загінулі каля гэбрайскага паселiшча недалёка ад Гэброну, а яшчэ адзін 16-цігадовы хлопец быў застрэлены каля лягеру палестынскіх уцекачоў у Джэніне. Учора ў выніку атакі ізраільскага гэлiкоптэру загінулі 5 палестынцаў. Прадстаўнік палестынскага боку на перамовах з Ізраілем Саэб Эрэкат заклікаў міжнародную супольнасьць спыніць, як ён сказаў, “дзяржаўны тэрарызм з боку Ізраілю”.