ІСЛЯМАБАД. Прэзыдэнт Пакістану Пэрвэз Мушараф заявіў, што ў разе пачатку вайны з Індыяй барацьба будзе ісьці на тэрыторыі ворага. Міністар замежных справаў Вялікай Брытаніі Джэк Стро, які цяпер знаходзіцца ў Дэлі, сказаў, што сытуацыя надзвычай небясьпечная, аднак інда-пакістанскай вайны можна пазьбегнуць. Паводле Стро, Індыя шукае мірнага разьвязаньня. Пасьля сустрэчы са Стро, міністар замежных справаў Індыі Джасвант Сынгх заявіў, што Дэлі ня мае намеру весьці простыя перамовы з Іслямабадам, пакуль Пакістан ня спыніць падтрымку кашмірскіх незалежнікаў.