МЕНСК. У Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі сёньня створаны адмысловы штаб для падрыхтоўкі да мясцовых выбараў, якія маюць адбыцца не пазьней за сакавік 2003 году. Яго ўзначаліў кіраўнік партыі Анатоль Лябедзька. АГП лічыць, што да выбараў трэба рыхтавацца дачасна, і разьлічвае правесьці ў дэпутаты вялікую колькасць сваіх прыхільнікаў, асабліва ў буйных гарадох Беларусі.