НОВІ-САД (ЮГАСЛАВІЯ). Старшыня Харвацкага Гэльсынкскага Камітэту Зарка Пухоўскі заявіў, што вынікі апошняга перапісу насельніцтва Харватыі сьведчаць аб правядзеньні за апошняе дзесяцігодзьдзе этнічных чыстак. Колькасьць этнічных харватаў у насельніцтве краіны вырасла ад 78 працэнтаў у 1991 годзе да 93 працэнтаў летась.