Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:21 ]  Ян Павал Другі сустрэўся зь вярхоўным муфціем


САФІЯ. Папа Ян Павал Другі, які цяпер візытуе ў Баўгарыі, сустрэўся зь вярхоўным муфціем баўгарскіх мусульманаў Сэлімам Мэхмэдам. У заяве пасьля сустрэчы, муфці выказаў падтрымку намаганьням пантыфіка ў справе ўмацаваньня сувязяў паміж рэлігіямі й народамі. У Баўгарыі жывуць каля аднаго мільёну мусульманаў. Сёньня ж Папа наведаў старажытны праваслаўны манастыр у Рыле і дзе сустрэўся з прэм’ер-міністрам Баўгарыі Сімяонам Сакс-Кобург-Гоцкім. У нядзелю Папа далучыць да ліку блажэнных трох каталіцкіх сьвятароў, якія былі пакараныя сьмерцяй у 1952 годзе камуністычнымі ўладамі Баўгарыі.
XS
SM
MD
LG