Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 23:11 ]  Пакістан правёў выпрабаваньне балістычнай ракеты


(Ісьлямабад) Пакістан сёньня правёў першы запуск балістычнай ракеты сярэдняга радыюсу дзеяньня ў сэрыі выпрабаваньняў. Гэта ўзмоцніла апасеньні наконт магчымасьці ядзернага канфлікту паміж Пакістанам і Індыяй. Выступаючы з выпадку мусульманскага сьвята – дня народзінаў прарока Магамэта, прэзыдэнт Пакістану Пэрвэз Мушараф назваў запуск ракеты пасьпяховым. Пры гэтым ён дадаў, што Пакістан ня хоча вайны, але “не баіцца яе”. Прэмьер-міністар Індыі Атал Ваджпаі заявіў рэпартэрам, што ён не надае ніякага значэньня гэтым выпрабаваньням. Пакістан абвесьціў учора, што выпрабавальныя запускі будуць працягвацца яшчэ некалькі дзён, да аўторка, аднак пакістанскія ўлады заявілі, што гэтыя выпрабаваньні ня маюць дачыненьня да памежнага канфлікту зь Індыяй.
XS
SM
MD
LG