Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 02:09 ]  Зачыняецца найбольшы лягер для афганскіх уцекачоў


ЖЭНЭВА. Ведамства ААН у справах уцекачоў паведаміла, што з сёньняшняга дня ў Пакістане зачыняецца найбольшы лягер для афганскіх уцекачоў – Назір Баг, які знаходзіцца ля Пешавару. Ён быў створаны ў 1980 годзе – пасьля ўварваньня ў Афганістан савецкага войска. У лягеры былі да 100 тысячаў чалавек. Паводле ААН, ад сёлетняга сакавіка ў Афганістан ужо вярнуліся больш як 650 тысячаў уцекачоў.
XS
SM
MD
LG