ІСЬЛЯМАБАД. Кіраўнік Пакістану Пэрвэз Мушараф склікаў кабінэт міністраў і нацыянальную раду бясьпекі для абмеркаваньня новага напружаньня паміж Пакістанам і Індыяй. Індыйскія і пакістанскія вайсковыя аддзелы чацьверты дзень запар вядуць перастрэлку праз дэмаркацыйную лінію ў спрэчнай правінцыі Кашмір. Сёньня прэм’ер-міністар Індыі Атал Бігары Ваджпаі сустракаўся з кіраўнікамі апазыцыі, каб абмеркаваць наступныя крокі Індыі ў канфлікце.