НЮРНБЭРГ. Кіраўнік баварскага ўраду Эдмунд Штойбэр, кандыдат у канцлеры Нямеччыны ад кансэрватараў, сёньня заклікаў Чэхію адмяніць дэкрэты, на падставе якіх пасьля Другой усясьветнай вайны з Чэхіі былі выгнаныя этнічныя немцы. Штойбэр заявіў, што гэтак званыя дэкрэты Бэнэша несумяшчальныя з эўрапейскімі каштоўнасьцямі і непрымальныя для Эўрапейскага Зьвязу, куды Чэхія спадзяецца ўступіць у 2004 годзе. На падставе згаданых дэкрэтаў каля трох мільёнаў чэхаславацкіх грамадзянаў нямецкага і вугорскага паходжаньня былі пазбаўленыя ўласнасьці і выгнаныя з краіны. Адказваючы на закіды Штойбэра, чэскі прэм’ер Мілаш Зэман сёньян бараніў дэкрэты Бэнэша, заявіўшы, што яны прынесьлі выгнаным карысьць, а ня шкоду.