КІЕЎ Прадстаўніца пасольства ЗША ў Кіеве зьвярнулася сёньня да украінскага ўраду з заклікам узмацніць барацьбу з парушэньнямі аўтарскага права. У студзені ЗША ўвялі гандлёвыя санкцыі супраць Украіны. Прадстаўнікі ЗША лічаць, што ва Ўкраіне штогод вырабляюцца дзясяткі мільёнаў "пірацкіх" кампакт-дыскаў.