БІШКЕК
Кыргыская паліцыя сёньня ўжыла сілу для разгону антыўрадавай акцыі пратэсту. Некалькі сотняў чалавек праводзілі дэманстрацыю перад будынкам парлямэнту ў Бішкеку. Паліцыя зьбіла дэманстрантаў і выцесьніла іх з плошчы перад парлямэнтам. Усяго па краіне, дзе акцыі пратэсту праходзілі ў розных рэгіёнаў, было арыштавана 87 чалавек. Разам з тым, каля трох тысячаў чалавек працягваюць блякаваць трасу, якая злучае розныя раёны краіны. Удзельнікі акцыяў пратэсту патрабуюць адстаўкі прэзыдэнта Аскара Акаева і вызваленьня зьняволеных лідэраў апазыцыі.