Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 12:47 ]  Памёр знакаміты трэнер кіеўскага “Дынама” Валеры Лабаноўскі


КІЕЎ. Учора ўвечары ва ўзросьце 63 гадоў памёр знакаміты трэнер кіеўскага “Дынама” Валеры Лабаноўскі. У мінулым тыдні Лабаноўскі быў шпіталізаваны з дыягназам “гойстрае парушэньне мазгавога кровазвароту на тле гіпэртанічнага крызу”. Яму была зробленая апэрацыя з мэтай зьнізіць чарапны ціск, які ўзьнік пасьля інсульту. Лабаноўскі быў самым выбітным футбольным трэнерам Савецкага Саюзу. Пад ягоным кіраўніцтвам кіеўскае “Дынама” восем разоў станавілася чэмпіёнам СССР і двойчы перамагала ў эўрапэйскім турніры Кубку ўладальнікаў кубкаў. Пад кіраўніцтвам Лабаноўскага зборная СССР была віцэ-чэмпіёнам Эўропы ў 88-ым годзе, а алімпійская каманда – бронзавым прызёрам Манрэалю ў 76-ым. Ён быў нязьменным трэнерам кіеўскага “Дынама” ад 1997 году.
XS
SM
MD
LG