Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:47 ]  У Грузію з Расеі заляцелі неапазнаныя верталёты


ТБІЛІСІ. Грузінскія памежнікі паведамілі, што два неапазнаныя вайсковыя верталёты парушылі сёньня паветраную прастору Грузіі з тэрыторыіі Расеі. Начальнік штабу дэпартамэнту памежнай аховы Грузіі Карнэлі Салія сказаў, што верталёты заляцелі ў Грузію з боку Інгушэціі, праляцелі над цясьнінай Аса за 5 кілямэтраў на поўдзень ад мяжы, а пасьля вярнуліся ў Расею. Падобныя інцыдэнты на працягу апошняга году адбываліся ўжо некалькі разоў, што кожны раз выклікала выбух напружаньня ў дачыненьнях паміж Грузіяй і Расеяй.
XS
SM
MD
LG