Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 10:58 ]  Прэзыдэнт ЗША мае намер падняць пытаньне пра правы чалавека ў Чачні


ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джордж Буш, у часе маскоўскай сустрэчы з расейскім прэзыдэнтам Пуціным, мае намер падняць пытаньне пра парушэньне правоў чалавека ў Чачні. Пра гэта, у часе паседжаньня камісіі кангрэсу Злучаных Штатаў у справах бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе, заявіў высокі чыноўнік дзяржаўнага дэпартаманту ЗША Стывен Пайфэр. Злучаныя Штаты, сказаў Пфайфэр, лічаць, што Расея сутыкаецца з пагрозай тэрарызму ў Чачні і выступаюць за захаваньне гэтай рэспублікі ў складзе Расеі. У той самы час, ЗША дамагаюцца палітычнага разьвязаньня канфлікту і абсалютнай зразумеласьці адносна парушэньня правоў чалавека ў Чачні. Пфайфэр заклікаў чачэнскага лідара Аслана Масхадава дыстанцыянавацца ад тых, хто робіць стаўку на тэрарызам.
XS
SM
MD
LG