Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 10:53 ]  12 французаў, параненых у часе тэракту ў Пакістане, прыехалі ў Парыж


ПАРЫЖ. 12 французаў, параненых у часе тэракту ў пакістанскім месьце Карачы, прыехалі ў Парыж. У выніку тэракту загінулі 11 грамадзянаў Францыі і тры пакістанцы, улучна з бамбістам-самагубцам. Адказнасьці за тэракт ня ўзяў на сябе ніхто. Тым часам пакістанская паліцыя арыштавала 23 асобы падазроныя на сувязь з тэрарыстычнай сеткай Аль Кайда. Перад адлётам на радзіму, параненых французаў наведаў міністар абароны Францыі, які прыехаў у Карачы каб пазнаёміцца са справамі сьледсва. Французы займаліся ў Пакістане канструяваньнем двух субмарынаў. Міністар сказаў, што тэракт ня спыніць рэалізацыі гэтага праекту.
XS
SM
MD
LG