Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 12:17 ]  Мушараф выйграў рэфэрэндум аб працягу паўнамоцтваў


ІСЬЛЯМАБАД. Паводле папярэдніх афіцыйных вынікаў, прэзыдэнт Пакістану генэрал Пэрвэз Мушараф атрымвае пераканаўчую перамогу ў рэфэрэндуме аб працягу ягоных прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў на наступныя пяць гадоў. За працяг паўнамоцтваў выказалася больш за 90 працэнтаў удзельнікаў галасаваньня. Пакуль што няма афіцыйных зьвестак наконт колькасьці ўдзельнікаў рэфэрэндуму. Паведамляецца пра заўважаныя парушэньні падчас галасаваньня. Апазыцыйныя палітычныя групы заклікалі байкатаваць рэфэрэндум, называючы яго антыканстытуцыйным. Мушараф сказаў, што спадзяецца на перамогу ў рэфэрэндуме, якая прадэманструе народную падтрымку ягонаму кіраўніцтву, палітычным і эканамічным рэформам і ўдзелу ў антытэрарыстычнай кампаніі.
XS
SM
MD
LG