Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 02:10 ]  Адбылася сустрэча ў вярхох паміж прэзыдэнтамі Турэччыны, Грузіі і Азэрбайджану


ТРАБЗОН (ТУРЭЧЧЫНА). Сёньня прэзыдэнты Турэччыны, Грузіі і Азэрбайджану – Ахмэд Сэзэр, Эдуард Шаварнадзе і Гэйдар Аліеў падпісалі пагадненьне ў справе абароны супраць тэрарызму, арганізаванай злачыннасьці, кантрабанды наркотыкаў і зброі. Апрача гэтага, прэзыдэнты пагадзіліся паскорыць працу ў справе будаўніцтва нафтаводу з Азэрбайджану ў Турэччыну, якое мусіць распачацца сёлетнім летам і закончыцца на прыканцы 2004 году. Бакі таксама дамовіліся праводзіць рэгулярныя кансультацыі на вышэйшым узроўні.
XS
SM
MD
LG