ІСЛЯМАБАД. Прэзыдэнт Пакістану, гэнэрал Пэрвэз Мушараф заявіў пра сваю ўпэўненасьць у перамозе пад час сёньняшняга рэфэрэндуму. Рэфэрэндум праводзіцца ў пытаньні падаўжэньня прэзыдэнцтва Мушарафа на пяцігадовы тэрмін. Мушараф сказаў, што прыход выбаршчыкаў, пакуль што на высокім узроўні. Паведамляецца, што ў местах Карачы і Лахор, пасьля заклікаў апазыцыі да байкоту, яўка выбаршчыкаў невысокая. Папярэднія вынікі рэфэрэндуму будуць вядомыя ўжо сёньня.