Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:19 ]  Летась ў розных краінах сьвету было арыштавана 500 журналістаў


ПАРЫЖ Паводле штогадовай справаздачы міжнароднай арганізацыі “Рэпарцеры бяз межаў”, летась ў розных краінах сьвету было арыштавана 500 журналістаў. Яшчэ 700 журналістаў сталі ахвярамі нападаў і пагрозаў. “Рэпарцеры бяз межаў” адзначаюць, што ў 2001 годзе ў сьвеце павялічылася колькасьць мэдыяў, што знаходзяцца пад кантролем цэнзуры. Аўтары справаздачы мяркуюць, што пасьля тэрактаў у ЗША 11 верасьня ў шэрагу краінаў ўлады абмежавалі свабоду мэдыяў на ўяўнай падставе барацьбы з тэрарызмам.
XS
SM
MD
LG