Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 02:56 ]  Расея працягвае парушаць правы чалавека ў Чачэніі


МАСКВА. Расейская праваабарончая арганізацыя «Мэмарыял» заявіла, што Расея не спыніла парушэньні правоў чалавека ў Чачэніі. «Мэмарыял» абвінавачвае расейскіх вайскоўцаў у забойстве двух цывільных жыхароў падчас нядаўніх зачыстак у пасёлку Алхан-Кала недалёка ад Грознага. Вайскоўцы таксама зьбівалі і катавалі 15 чалавек падчас апэрацыі, якая працягвалася ад 11 да 15 красавіка. Кіраўніца мясцовай адміністрацыі пасёлку Алхан-Кала Маліка Умаева паведаміла «Мэмарыялу», што расейцы прымусілі яе падпісаць дакумэнт, у якім сьцьвярджаецца адсутнасьць парушэньняў правоў чалавека падчас вайсковай апэрацыі.
XS
SM
MD
LG