Ерусалім. Ізраільскія войскі пакінулі Джэнін, горад на Заходнім Беразе Ярдану, аднак усе шляхі ў горад па-ранейшаму заблякаваныя. Міністар абароны Ізраілю Бэньямін Бэн Элізэр заявіў, што ізраільскае войска пакіне большую частку тэрыторыі Заходняга Берагу ў наступныя два дні.