КІЕЎ
Супрацоўнікі Фэдэральнага Бюро Дасьследваньняў ЗША пакінулі Украіну пасьля таго, як украінскія ўлады не дазволілі ім азнаёміцца з доказамі і матэрыяламі справы журналіста Георгія Гангадзэ. Як паведаміла амэрыканская амбасада ў Кіеве, экспэртам Бюро, спецыяльна запрошаным украінскімі ўладамі для дапамогі ў дасьследваньні, нават не было дазволена агледзець месца, дзе было знойдзена цела, як мяркуецца, Георгія Гангадзэ. Гангадзэ зьнік у верасьні 2000 году. У сваіх матэрыялах ён рэзка крытыкаваў палітыку прэзыдэнта Кучмы. Украінская апазыцыя заявіла, што прэзыдэнт можа быць датычным да зьнікненьня журналіста. Пасьля гэтага ў краіне прайшлі масавыя антыпрэзыдэнцкія дэманстрацыі