Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:23 ]  Рознагалосьсі паміж кандыдатамі на ўступленьне ў ЭЗ


БРУСЭЛЬ Прадстаўнік краінаў-кандыдатак на ўступленьне ў Эўрапейскі Зьвяз, былы прэм’ер-міністар Славеніі Лойзэ Пэтэрле сёньня заявіў, што ён ня будзе гаварыць ад імя усіх 13 краінаў. Пэтэрле быў абраны ўчора прадстаўніком краінаў-кандыдатак у дарадчым органе Эўразьвязу, які рыхтуе Канвэнцыю эўрапейскай будучыні. Дзеля рознасьці ў памерах і гістарычным шляху краінаў-кандыдатак, яны адмовіліся надаць яму ўсеабдымныя прадстаўнічыя паўнамоцтвы. Аднак Пэтэрле зазначыў, што ён будзе гэткім сама «актыўным і канструктыўным», што і іншыя ўдзельнікі каардынацыйнага камітэту
XS
SM
MD
LG