КАБУЛ. Міжнародныя міратворцы ў Афганістане паведамляюць, што ўчора невядомыя нападнікі абстралялі ў Кабуле міратворчы патруль. Паводле прэсавага прадстаўніка міратворцаў, у выніку перастрэлкі паміж прыблізна 30 нападнікамі і брытанскім патрулём ніхто не пацярпеў. Нападнікі ўцяклі зь месца здарэньня, аднак пазьней сямёра зь іх былі арыштаваныя і перададзеныя часоваму Міністэрству Ўнутраных Справаў. Тым часам на захад ад Кабулу выбухнулі міжусобныя сутычкі паміж мясцовымі лідэрамі, у выніку якіх было забіра 9 і паранена 12 чалавек