МАСКВА. Раней прэзыдэнт ЗША Буш абяцаў скараціць ядзерныя арсэналы да 2200 боегаловак, а прэзыдэнт Расеі Пуцін – да 1500. Паводле Іванова, асноўная складанасьць – мэханізмы кантролю пасьля скарачэньня арсэналаў. Міністар адзначыў, што Масква разумее лёгіку ЗША – замест каб зьнішчыць, яны маюць намер складаць ядзерныя боегалоўкі. Ён не выключыў, што Масква зробіць гэтак жа.