Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:55 ]  Зоран Джынджыч заклікаў сэрбскі парлямант ухваліць дамову пра стварэньне саюзу Сэрбіі і Чарнагорыі


БЯЛГРАД Прэм’ер-міністар Сэрбіі Зоран Джынджыч заклікаў сэрбскі парлямант ухваліць дамову пра стварэньне саюзу Сэрбіі і Чарнагорыі. Калі падпісаная ў сакавіку дамова будзе ўхваленая парлямантамі Сэрбіі, Чарнагорыі і Югаславіі, пляны Чарнагорыі атрымаць поўную незалежнасьць будуць адкладзеныя на 3 гады. У сеньняшнім пасяджэньні сэрбскага парлямэнту адмовіліся удзельнічаць прадстаўнікі Дэмакратычнай партыі, кіраванай прэзыдэнтам Югаславіі Каштуніцам. Дэмарш быў зроблены ў знак пратэсту супраць таго, што большасьць дэпутатаў не дазволіла прэзыдэнту Югаславіі выступіць на паседжаньні напачатку дэбатаў.
XS
SM
MD
LG