Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:10 ]  Вынікі ўкраінскіх парлямэнцкіх выбараў


КІЕЎ Цэнтральная выбарчая камісія Ўкраіны закончыла падлік галасоў, пададзеных у часе парляманцкіх выбараў у нядзелю. У выніку блёк былога прэм’ер-міністра Віктара Юшчанкі “Наша Ўкраіна” здабыў 112 месцаў у Вярхоўнай Радзе, якая складаецца з 450 дэпутатаў. Блёк прэзыдэнта Леаніда Кучмы “За адзіную Ўкраіну” – завайваў 102 дэпутацкіх крэслы, камуністы -- 66, блёк Юліі Цімашэнкі – 21 месца. Цімашэнка заявіла, што апазыцыйныя сілы, аб’яднаўшыся, могуць паспрабаваць адправіць у адстаўку ўрад Леаніда Кучмы. Міжнародныя назіральнікі скрытыкавалі выбарчы працэс, а дзяржаўны дэпартамант ЗША заявіў, што ўрад Украіны не забясьпечыў роўных умоваў для кадыдатаў.
XS
SM
MD
LG