ІЗРАІЛЬ. Ерусалім. У часе сёньняшніх сутычак на заходнім беразе Ярдану ізраільскія вайскоўцы застрэлілі двух палестынцаў. Адзін зь іх загінуў ў Бэтлееме. Ізраільскія вайскоўцы адкрылі агонь па групе маладых дэманстрантаў, якія пачалі закідваць вайскоўцаў каменьнямі. Яшчэ адзін палестынец загінуў, і 10 былі параненыя ў часе перастрэлкі ў Геброне. Сёньня палестынцы адзначылі трымя хвілінамі маўчаньня і маршамі гадавіну пачатку паўстаньня супраць Ізраілю. Аналягічныя маршы адбыліся таксама ў Сырыі, Іраку, Ярданіі і Лібане.