Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 00:46 ]  Урад Сэрбіі прыняў пастанову пра супрацоўніцтва з Гаагскім трыбуналам


БЯЛГРАД. Сёньня ўрад Сэрбіі прыняў пастанову пра выдачу Гаагскаму трыбуналу асобаў, якіх падазраюць у ваенных злачынствах. Пра гэта паведаміў міністар юстыцыі Владан Баціч. Прэзыдэнт Югаславіі Ваіслаў Каштуніца лічыць, што для выдачы трыбуналу ААН грамадзянаў Сэрбіі трэба прыняць адмысловы закон. Кангрэс ЗША заявіў, што Югаславія можа пазбавіцца фінансавай дапамогі ад Злучаных Штатаў на суму 120 мільёнаў даляраў, калі да канца сакавіка не пачне супрацоўнічаць з трыбуналам. Мяркуецца, што ў Сэрбіі хаваюцца некалькі падазроных у ваенных злачынствах. Сярод іх – былы ваенны лідар басьнійскіх сэрбаў Ратка Младзіч.
XS
SM
MD
LG