Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 00:44 ]  Прэзыдэнт Лівану недазволіў трансьляцыю выступу Арафата праз тэлемост


БЭЙРУТ. Прэзыдэнт Лівану Эміль Лагуд забараніў выступ на Ўсеарабскай сустрэчы ў вярхох кіраўніка Палестынскай аўтаноміі Ясіра Арафата, які павінен быў зьвярнуцца да ўдзельнікаў праз тэлемост. Падставы гэтай забароны – невядомыя. Абураная палестынская дэлегацыя пакінула залю паседжаньняў. Кіраўнік дэлегацыі Саеб Эракат запатрабаваў ад ліванскага боку тлумачэньняў. На знак салідарнасьці з палестынцамі сустрэчу ў вярхох пакінуў прэм’ер-міністар Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў. Аднак выступ Арафата быў перададзены па спадарожнікавым тэлебачаньні. У часе выступу Арафат вітаў плян, прапанаваны Савудаўскай Арабіяй.
XS
SM
MD
LG