ВАШЫНГТОН. Былы генэрал КГБ Алег Калугін, які зараз жыве ў ЗША, заявіў, што ён ня зьявіцца на допыт на позву расейскай ФСБ. Калугін паведаміў, што атрымаў позву ў панядзелак ад прадстаўніка расейскага кансулята ў Вашынгтоне. У дакумэнце сказана, што ён павінен прыбыць у Маскву на допыт як адказчык. Калугін лічыць, што ФСБ хоча дапытаць яго наконт шпіёнскай справы палкоўніка арміі ЗША Джорджа Трафімоф, які быў асуджаны пажыцьцёва за продаж ваенных сакрэтаў Савецкаму Саюзу. Калугін, аднак, заявіў, што сапраўдная прычына позвы – гэта помста былых афіцэраў КГБ за ягоную крытыку гэтай арганізацыі.