ПАРЫЖ. 8 чалавек былі забітыя і каля 30 параненыя ў прымесьце сталіцы Францыі Нантэр сёньня раніцай. Злачынца адкрыў агонь з аўтаматычнага пісталету ў будынку мясцовага муніцыпалітэту. 14 параненых знаходзяцца ў вельмі цяжкім стане. Злачынца затрыманы. Прэм’ер-міністар Францыі Леанэль Жаспэн, які наведаў месца злачынства, сказаў, што гэта “жахлівая трагедыя”.