КАБУЛ. Сёньня на ўсходзе Афганістану, недалёка ад ваеннай базы ЗША была абстраляная машына ў якой ехаў кіраўнік службы бясьпекі места Хост. Два чалавекі забітыя, чатыры – параненыя. Сам кіраўнік службы бясьпекі не пацярпеў. Тым часам ўрад Вялікай Брытаніі заявіў, што адпраўка ў Афганістан дадатковага кантынгэнту брытанскіх вайскоўцаў не зьвязаная са знойдзнай недалёка ад места Кандагар лябараторыяй, у якой ваяўнікі Аль-Кайды маглі вырабляць біялягічную зброю. Пра такую сувязь паведамлялася на старонках газэты “Таймс”. Сёньня ж з Таджыкістану ў Афганістан прыехаў міністар замежных справаў Францыі Вядрын.