(Масква) Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін атрымаў запрашэньне ад прэзыдэнта Туркменістану Сапармурата Ніязава прыняць удзел у саміце пяці прыкасьпійскіх дзяржаваў у Ашгабадзе. Пакуль не названая дата будучай сустрэчы.
Кантынэнтальны шэльф Касьпійскага мора, багаты нафтай, падзелены паміж Расеяй, Казахстанам, Азэрбайджанам, Туркменістанам і Іранам. Іран, які мае найменшую берагавую лінію, настойвае на новым падзеле акватіорыі Касьпію -- на пяць роўных частак. Саміт плянавалася правесьці ў Ашгабадзе летась, але быў адменены з прычыны рознагалосьсяў паміж прыкасьпійскімі дзяржавамі