БРУСЭЛЬ. Сёньня прадстаўнікі НАТА і Расеі правядуць перамовы ў Брусэлі адносна новага мэханізму супрацоўніцтва паміж Масквой і Паўночнаатлянтычнай супольнасьцю. Асноўнае пытаньне – крокі ў бок стварэньня новага воргану, у якім Расея – побач з 19-цю краінамі-сябрамі НАТА – мела б права голасу ў пытаньнях бясьпекі. Дэлегацыі ў перамовах узначальваюць намесьнік Гэнэральнага сакратара НАТА Гюнтэр Альтэнбург і намесьнік міністра замежных справаў Расеі Яўгені Гусараў. Ув аўторак кіраўнік расейскага міністэрства замежных справаў Ігар Іваноў выказаў спадзяваньне, што намаганьні бакоў могуць даць вынікі яшчэ да прызначанага на травень паседжаньня кіраўнікоў зьнешнепалітычных ведамстваў краінаў НАТА ў Рэйк’явіку.