ПРАГА
Гэнеральны сакратар НАТО Джордж Робэртсон заявіў, што эўрапейскія ўзброеныя сілы павінны хутка мадэрнізавацца, каб адпавядаць сучасным ваенным задачам. У часе свайго візыту ў Прагу ў рамках падрыхтоўкі да лістападаўскага саміту альянсу, Робэртсан адзначыў, што НАТО павінна пашырыцца, калі Эўропа хоча пераадоліць падзел кантыненту ў выніку халоднай вайны. Робэртсан заявіў, што саміт будзе прысьвечаны ня толькі пытаньню прыняцьця новых сябраў у НАТО. Але і праблеме мадэрнізацыі блёка і ягонай адаптацыі да новых выклікаў часу