ВАШЫНГТОН
Пэнтагон заяўляе, што чакае новых атакаў на сілы антытэрарыстычнай кааліцыі ў Афганістане Мінулае начы быў здзейсьнены напад на дзьве вайсковыя базы ЗША непадалёку ад гораду Хост. Брыгадны гэнерал паветраных сілаў ЗША Джон Роса паведаміў сёньня на брыфінгу ў Пэнтагоне, што ў выніку нападу загінула два вайскоўцы кааліцыйных сілаў і адзін амэрыканскі жаўнэр быў паранены. Тым часам Генэрал Томі Фрэнкс, камандзір амэрыканскай ваеннай апэрацыі ў Афганістане, сёньня падчас візыту ў Маскву заявіў, што ня ведае, ці жывы лідэр тэрарыстычнай арганізацыі “Аль-Каіда” Ўсама бін Лядэн. Фрэнкс кажа, што каліцыйныя войскі ў рэгіёне найперш маюць за мэту разбурэньне ўсёй тэрарыстычнай сеткі