МАСКВА. Сёньня міністар замежных справаў Расеі Ігар Іванов правядзе перамовы са сваім брытанскім калегам Джэкам Стро. Чакаецца, што ў цэнты ўвагі будуць пытаньні вайны супраць тэрарызму. Масква стала паказвае сваю нязгоду зь якімі заўгодна магчымымі ваеннымі дзеяньнямі ЗША супраць Іраку. Аднак у мінулым тыдні Іванов сказаў, што Масква ня выйдзе зь міжнароднай антытэрарыстычнай кааліцыі, нават калі Злучаныя Штаты аднабаковым чынам нанясуць удар па Іраку. ЗША абвінавачваюць рэжым Садама Гусэйна ў падтрымцы тэрарызму і распрацоўцы зброі масавага зьнішчэньня.