УЛАДЗІКАЎКАЗ. Неназваны прадстаўнік прамаскоўскай чачэнскай адміністрацыі паведаміў агенцтву Associated Press, што за апошнія двое сутак у сутычках з чачэнскімі паўстанцамі загінула восем расейскіх вайскоўцаў. Пяцёра зь іх падарваліся на міне, двое былі забітыя падчас нападу на расейскія пазыцыі і яшчэ адзін загінуў падчас нападу на міліцэйскі патруль. Падчас апэрацыяў зачысткі за апошнія суткі было затрымана каля 60 чачэнцаў.