Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:49 ]  Працягваюцца пошукі ў афганскіх пячорах


БАГРАМ (АФГАНІСТАН). Як паведамляе амэрыканскае камандаваньне, каля 1000 вайскоўцаў антытэрарыстычнай кааліцыі працягваюць пошукавыя апэрацыі ў горных пячорах на ўсходзе Афганістану. Камандаваньне спадзяецца, што на гэты момант удалося зьнішчыць бальшыню ваеннага кіраўніцтва «Аль-Каіды». Вайскоўцы кааліцыі шукаюць у пячорах даліны Шаг-і-Кот рэчы, пакінутыя ваяўнікамі. Дагэтуль былі знойдзеныя схованкі з боепрыпасамі, мінамёты і ракеты, а таксама выведныя матэрыялы на францускай і арабскай мовах.
XS
SM
MD
LG