Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:45 ]  Нямеччына падтрымае напад на Ірак, пры адпаведным мандаце ААН


БЭРЛІН. Нямецкі ўрад заявіў, што Нямеччына падтрымае напад на Ірак, пры адпаведным мандаце ад Арганізацыі Аб’еднаных Нацыяў. Аднак, паводле прадстаўніцы Нямецкага ўраду Чарымы Рэйнгард пакуль што няма ніякіх канкрэтных сьведчаньняў, што Злучаныя Штаты плянуюць такі напад. Тым часам у Барсэлёне, дзе праходзіць сустрэча на вышэйшым узроўні краінаў Эўразьвязу, прадстаўнік брытанскага прэм’ер-міністра Тоні Блэра сказаў, што Вялікая Брытанія не спрабуе падштурхнуць сваіх эўрапэйскіх партнэраў да нападу на Ірак і зрынаньне Садама Гусэйна. Прадстаўнік сказаў, што гэтая тэма напэўна будзе адной з тэмаў сустрэчы Тоні Блэра з канцлерам Нямеччыны Гэжрхардам Шродарам.
XS
SM
MD
LG