Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:34 ]  У Пэнтагоне адбылася сустрэча міністраў абароны ЗША й Расеі


(Вашынгтон) Міністар замежных справаў Расеі Сяргей Іваноў сустрэўся ў Пэнтагоне зь міністрам абароны ЗША Доналдам Рамсфілдам. Абодва міністры не зрабілі перад гэтым ніякіх паведамленьняў для прэсы. Сяргей Іваноў прыбыў у Вашынгтон з двухдзённым візытам дзеля абмеркаваньня тэмы вайна з тэрарызмам і пытаньня аб скарачэньні ядзерных узбраеньняў. Сёньня пазьней, як чакаецца, расейскага міністра абароны прыме прэзыдэнт ЗША Джордж Буш. У лістападзе мінулага году прэзыдэнт Буш і расейскі прэзыдэнт Пуцін дамовіліся скараціць ядзерныя арсэналы ЗША й Расеі да 1700-2200 адзінак з кожнага боку
XS
SM
MD
LG