БАГРАМ. Сёньня, пасьля таго як прыблізна 400 вайскоўцаў Злучаных Штатаў адыйшлі ад пярэдняй лініі, аддзелы афганскай кааліцыі пачалі рыхтавацца да наступу ў раёне гары Шагі Кот. Паведамляецца, што ў горы накіраваліся пераважна таджыцкія аддзелы ўзброеныя танкамі і гарматамі. Раней рэактыўныя зьнішчальнікі ЗША бамбавалі пячоры ў якіх хаваюцца жаўнеры Талібану і Аль-Кайды, але, паводле прадстаўніка войска Злучаных Штатаў, іхныя наземныя сілы не атрымалі выразнай агнявой падтрымкі з боку аддзелаў кааліцыі.