Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:55 ]  Афганістан просіць ААН дапамагчы ў сельскай гаспадарцы


ТЭГЕРАН. Прадстаўнікі афганскай часовай адміністрацыі зьвярнуліся сёньня да ААН з просьбай аб дапамозе ягонай краіне ў харчаваньні, аднаўленьні фэрмаў і спыненьні вытворчасьці опіюма. На канфэрэнцыі ААН па справах харчовай прамысловасьці і сельскай гаспадаркі афганскія дэлегаты пацьвердзілі, што сельская гаспадарка краіны была зруйнаваная цягам апошніх двух дзесяцігодзяў. Прадстаўнікі часовага Афганскага ўраду закляпочаныя тым, што большасьць мясцовых фэрмераў зьвязваюць свае надзеі выключна з вытворчасьцю опіюма
XS
SM
MD
LG