Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:57 ]  Ізраіль абстраляў сядзібу Арафата ў Газе


ГАЗА (ПАЛЕСТЫНСКАЯ АЎТАНОМІЯ). Сёньня раніцай ізраільскія верталёты абстралялі ракетамі тэрыторыю вакол сядзібы кіраўніка Палестынскай адміністрацыі Ясіра Арафата ў горадзе Газа. Гэтая акцыя была праведзеная ў адказ на тэрарыстычны акт у Ерусаліме, дзе ўчора ўвечары ў адной з кавярняў палестынскі тэрарыст-самагубца забіў 11 чалавек. Падчас ізраільскага налёту Арафат ня быў у Газе. На працягу 17 месяцаў ізраільска-палестынскага канфлікту ў рэгіёне загінула больш за тысячу палестынцаў і каля 300 ізраільцаў.
XS
SM
MD
LG