ПАРЫЖ. Сёньня аднавіўся рух транспарту ў тунэлі пад Манблянам, які злучае Францыю і Італію. Тунэль быў зачынены тры гады таму ў сувязі з пажарам, у выніку якога загінулі 39 чалавек. Цырымонія адкрыцьця была адкладзеная на адну гадзіну з-за дэманстрацыі пратэсту, якую наладзілі абаронцы акаляючага асяродзьдзя. Яны лічаць, што вялікая колькасьць аўтамабіляў, якія едуць праз тунэль, шкодзяць экалёгіі. Паліцыя паведаміла, што ўначы ля ўваходу ў тунэль з французскага боку адбыўся выбух. Ніхто не пацярпеў.