БАКУ. Дзейны старшыня АБСЭ Жаймі Гама сустрэнецца сёньня ў Баку з прэзыдэнтам Азэрбайджану Гейдарам Аліевым і міністрам замежных справаў Вілаятам Гуліевым. У цэнтры ўвагі перамоваў будзе пытаньне Нагорнага Карабаху. Гэтае пытаньне Гама абмяркоўваў учора з армянскім кіраўніцтвам у Эрэване. Паводле Гамы, неўзабаве гэтак званая менская група АБСЭ падасьць новыя прапановы з мэтай аднаўленьня перамоваў аб статусе Нагорнага Карабаху.