БЭРН. Сёньня ў Швайцарыі праходзіць рэфэрэндум па пытаньні ўступу краіны ў ААН. Швайцарыя актыўна падтрымлівае дзейнасьць ААН, на ейнай тэрыторыі знаходзіцца шэраг важных установаў гэтае міжнароднае арганізацыі. Разам з тым, насельніцтва краіны выступала дагэтуль за строгі нэйтралітэт і адмаўлялася ўступаць у ААН. Паводле апошніх апытаньняў грамадскай думкі, цяпер 54 адсоткі швайцарцаў падтрымліваюць уступ у ААН.