МАСКВА. Камандуючы ваенна-паветранымі сіламі Расеі Ўладзімер Міхайлаў выказаўся з асуджэньнем вучэньняў НАТО, якія пачаліся сёньня ў Польшчы і Нарвэгіі. Паводле Міхайлава, правядзеньне вучэньняў выклікае неспакой Расеі, бо яны адбываюцца ў непасрэднай блізкасьці ад яе межаў. У вучэньнях, якія працягнуцца два тыдні, бярэ ўдзел каля 26 тысячаў вайскоўцаў зь пятнаццаці краінаў НАТО.